Мова родная, мова дзядоў! Іншай мовы мы сэрцам не чуем

  • ср, 07/03/2012 - 08:03
Кожны народ выяўляе сябе ў родным слове, пачутым з маленства з вуснаў маці. Наша краіна клапоціцца пра стан беларускай мовы: натхнённа працуюць пісьменнікі, ствараючы цудоўныя паэтычныя і празаічныя творы. Беларусь святкавала Міжнародны дзень роднай мовы. У агульнаадукацыйных і вышэйшых установах адукацыі прайшлі ранішнікі і вечарыны, прысвечаныя роднаму беларускаму слову пад дэвізам “Родная мова, узнятая к славе амаль з небыцця паэтаў натхнёным і велічным словам, для беларусаў – пытанне жыцця ”. Цёплыя, поўныя лірызму і душэўнага пачуцця, радасна светлыя радкі верша студэнта нашага ўніверсітэта Віктара Жука гр. 150 МБФ “І наша мова з-пад крыла душы”: “Яна пяшчотная, як ласка матчына, невычарпальная, як наша спадчына”. Ніна ГАЎРОШ, прафесар кафедры беларускай і рускай моў.
Категории: 

Похожие новости