Да 120-годдзя Максiма Багдановiча

  • чт, 22/12/2011 - 08:01
У 16-м інтэрнаце адбылася вечарына, прысвечаная вялікаму беларускаму паэту Максіму Багдановічу, арганізаваная студэнтамі і выхавацелем архітэктурнага факультэта Л.I. Малярэнка. Мерапрыемства адбывалася ў працоўным пакоі і здолела сабраць столькi людзей, што не хапала месцаў. Як папярэднія вечарыны, яна прываблівала студэнтаў і выкладчыкаў сваёй хатняй і добразычлівай абстаноўкай. Цэлы вечар гучала родная мова, чыталіся вершы Багдановіча такія, як “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Пагоня”… Акрамя таго былі агучаныя вершы сучасных маладых беларускіх паэтаў. Напрыканцы гучалі песні на роднай мове беларускiх гуртоў. Быў выкананы танец пад музыку гурта Песняры “Лявоніха”. Акрамя таго, жадаючыя самі маглі праспяваць свае песні, якія не ўваходзілі ў праграму, і студэнты ахвотна гралі на гітары і спявалі. Песнi “Грай” і “Рамонкі” зала спявала разам, і амаль кожны на памяць ведаў словы гэтых неўміручых твораў. Пасля вечарыны ўдзельнікі і гледачы, хто жадаў, засталіся, каб пакаштаваць гарбату і каву. Увесь вечар прайшоў у добрым настроі з узнеслымі пачуццямі. Хацелася б, каб такія сустрэчы ў нашым інтэрнаце ладзіліся часцей. Iван КАВАЛЬЧУК
Категории: