Поэзия

  • сб, 29/12/2018 - 00:00

ЛАЗАРЧИК Софья Петровна,

Гардеробщик учебного корпуса № 10,

ОСБУГ АХС БНТУ

+375-29-876-86-08

 

Радзіма мая Беларусь

Родная мая Радзіма!!!

Неабсяжны прасторы твае,

Ганаруся табою адзінай

І паклоны я шлю табе.

Мне не трэба замежныя далі

І не вабяць яны мяне.

Мы бы усе на свеце аддалі,

Хай нас толькі вайна міне…

Тут сонца ярка свеціць

І тут смяюцца дзеці,

Палі рунеюць з пожнямі

І дзверы адчынены кожнаму.

Квітней мая Беларусь!

А я зацябе памалюсь,

Каб ніколі не знала бяды,

Заставалася такой назаужды.

 

 

Успаміны аб родным куце

Няма радней мне дому роднага,

Дзе я радзілася і расла.

Няма радней мне тога подыху балотнага,

Дзе ранкам падала раса.

Дауно прайшлі гады маленства

І мы ужо сталыя дауно.

Вялікім смуткам аддаецца,

Што не пауторнае яно.

Мне помніцца пах хлеба

Як маці выняла з пячы.

Другога шчасця мне не трэба  -

Скарэй на вуліцу з ім бягчы…

Без клопатау малыя мы гулялі

Да змяркання…

А каб бацькі не звалі у хату,

Дык бы гулялі і да рання…

І маладосць прайшла,

і першае каханне,

і поуна сэрца хвалявання

ад першага спадкання…

Цяпер іду па весцы і хаты не пазнаць –

Бацькоускія хаціны сталі дзеці аднауляць –

Высокія гмахі будуюць,

Дзе толькі грошы бяруць?

Напэуна так добра працуюць,

Што лепш за бацькоу жывуць.

Адзін перад адным будуюць,

Як быццам сараунуюць…

Машын стаіць ля кожнай хаты.

Здаецца мне, што усе багаты.

Няма тых дрэу і тых садоу,

Што былі у квецені на шмат гадоу.

На месцах тых дамы будуюць

Або машыны рамантуюць…

Такі на сэрцы смутак і трывога,

Што не вярнуць ужо былога…

 

 

01.03.2018

Категории: 
Выпуск газеты: