Верш студэнта Віктара Жука «I наша мова з-пад крыла душы»
- пт, 17/10/2014 - 08:00
Восень – паэтычная пара года, адзначаная адразу некалькімі святамі роднай мовы і пісьменнасці. Прачуць гэты настрой дапамагаюць поўныя лірызму і пачуцця, радасна светлыя радкі верша студэнта МБФ гр. 150 Віктара Жука «I наша мова з-пад крыла душы».
Яна пяшчотная,
Як ласка матчына,
Невычарпальная,
Як наша спадчына.
Спакон духоўная,
Патрыятычная,
Між моваў родная
І меладычная.
Яна і вольная,
І непакорная,
Шчымліва-сціплая
І сілы поўная.
Скарб невычэрпнасці
Мастацеіх вобразаў,
Народнай шчырасці,
Людскіх характараў.
Крыніца мудрасці,
Лірычнай мяккасці,
Агоньб магутнасці
І звону радасці.
Віктар Жук, студэнт гр. 150 МБФ