З Новым годам!

  • пт, 30/12/2016 - 00:00

З Новым годам!

 

Прыйшлі Каляды, паступова

Дзянькі мінаюць больш вясёла.

І хай залікі, справаздачы

Нам не даюць сядзець у хаце,

Ды ўсё ж настрой нас сагравае,

Бо Новы год ужо чакае.

Ужо ён мроіцца і сніцца,

Ужо прэзентаў вераніцы

Пад ёлкай складзены гурбою,

І вабіць свята нас з табою.

Мы вас віншуем з Новым годам,

І пажадаць з такой нагоды

Мы хочам ўсёй суполцы нашай

Здароўя, шчасця, мора грошай,

Любві і плёну, дзён харошых,

Часцей і болей слоў прыгожых.

Здзяйсняцца хай надзеі, планы,

Студэнты будуць паслухмяны.

Удачу просім не хавацца,

Хутчэй ў абдымкі нам кідацца.

А гора, стомленасць, нягода

Няхай адыдуць ад парога.

Хай вочы шчасцем зіхацяцца,

Без стомы сэрцы весяляцца!

 

Студэнты групы 10113115.

Выпуск газеты: 

Похожие новости