Віншуем з 20-годдзем!

  • пн, 22/02/2016 - 00:00

Віншуем з 20-годдзем!

Беларускі нацыянальны тэхнiчны ўнiверсiтэт сардэчна вiншуе ансамбль народнай песнi «Каханачка» (мастацкi кiраўнiк калектыву Ірына Ярмолік) з дваццацiгоддзем! За 20 год творчай дзейнасці «Каханачка» упрыгожвала не толькі ўсе святы ўніверсітэта, але і шматлікія гарадскія і рэспубліканскія мерапрыемствы, а таксама замежныя пляцоўкі Нарвегіі, Турцыі і Расіі.

«Каханачка» з вялiкiм поспехам прадстаўляла БНТУ на традыцыйных рэспубліканскіх фестывалях творчасці “Сузор’е”, “Арт-вакацыі”, “Зорка узышла над Беларуссю”, “Зямля пад белымі крыламі”, дзе пацверджвала свае высокае майстэрства званнямі дыпламантаў і лаўрэатаў.

У сувязі з дваццацiгоддзем жадаем калектыву творчых поспехаў i натхнення, таленавiтых удзельнiкаў i ўдзячных прыхiльнiкаў, новых прафесiйных вышынь i дасягненняў у справе захавання беларускай культуры.

Категории: 
Выпуск газеты: