Супольнасць сяброў і аднадумцаў
- чт, 09/03/2017 - 00:00
Супольнасць сяброў і аднадумцаў
8 сакавіка – цудоўная нагода, каб распавесці пра сумленных і шчырых жанчын з кафедры англійскай мовы №2.
Кафедра – гэта наша вялікая сям’я. Тут усе выконваюць сваю працу годна, кожны знаходзіцца на сваім месцы. Тут няма другарадных персанажаў, бо кожны прысвячае агульнай справе часцінку сябе. Стварэнне такой камфортнай атмасферы для працы не магчымае без удзелу кіраўніка – Н.П. Мартысюк, намаганнямі якой ствараецца і падтрымліваецца максімальна спрыяльная працоўная і адукацыйная прастора.
Паважлівае стаўленне калег як аднаго да другога, так і да студэнтаў, асабліва запатрабаванае ў наш час, бо ўяўляе сабой тую матывацыйную пляцоўку, якая спрыяе паспяховаму навучанню замежнай мове. А валоданне замежнай мовай, як вядома, ёсць неад’емнай часткай прафесійнага майстэрства сучаснага інжынера. З гэтай нагоды мы, выкладчыкі кафедры, імкнемся да таго, каб студэнты атрымалі ўсё неабходнае для рэалізацыі сваіх магчымасцяў, каб яныадчувалі гонар за свой універсітэт i тых, хто ў ім працуе.
Нашым жанчынам даводзіцца вырашаць самыя разнастайныя праблемы, якія тычацца выкладчыцкай і навуковай дзейнасці. Яны заўсёды актыўна ўдзельнічаць у міжнародных семінарах і майстар-класах, якія праводзяць выдатныя знаўцы англійскай мовы з Велікабрытаніі і ЗША. Апякуючыся праблемай вольнага часу сваіх студэнтаў, А.М. Пучко, Т.П. Фамічова і В.М. Барлюгова неаднаразова ладзілі вандроўкі ў Германiю са студэнтамі ФЭБ. Напрыклад, не так даўно, у 2016 годзе навучэнцы груп 11006112 і 11003113 не толькі выдатна адпачылі, але і атрымалі карысны прафесійны досвед падчас наведвання прадпрыемства “Фальксваген”, сучаснай гідрастанцыі і нямецкай лагістычнай кампаніі.
Стварэнне падчас заняткаў атмасферы, якая адпавядае максімальнаму засваенню іншамоўнага матэрыялу, – задача адказная і складаная. Найбольш камфортна студэнты пачуваюцца на практычных занятках, якія праводзяць нашы “мастадонты”: Л.А. Крукава, Т.В. Кайко, Л.А. Парменава, К.Ў. Трухан і старэйшы выкладчык замежнай мовы – Л.Я. Войніч. Яны валодаюць неацэнным жыццёвым досведам, які так патрэбны ва ўзаемаадносінах з сучаснай моладдзю.
Дзеля заахвочвання студентаў навукова-даследчай працай на нашай кафедры ладзіцца шмат мерапрыемстваў: алімпіяды па англійскай мове, творчыя конкурсы па тэхнічных перакладах, студэнцкія англамоўныя навуковыя майстэрні. Значная частка працы па арганізацыі гэтых мерапрыемстваў кладзецца на плечы нашых маладых калег: В.Ю. Муха, В.Ю. Пяцецкую, В.П. Гіцкую, В.М. Кабяк, В.В. Пытко, Л.М. Янушкевіч і Н.А. Вышадкевіч. Усе яны – добразычлівыя, цікавыя і адораныя людзі. Ім уласцівы эмацыйная стрыманасць, адказнасць і пазітыўны гумар, які так дапамагае сябраваць са студэнтамі.
Нельга таксама не згадаць лабаранта нашай кафедры – Н.Г. Чанцаву. Ёй даводзіцца вырашаць разнастайныя арганізацыйныя і гаспадарчыя праблемы. Яна заўсёды праяўляе зацікаўленнасць у рашэнні любых пытанняў, шмат працуе над стварэннем камфортнай атмасферы на кафедры.
Дарагія калегі! Прыміце шчырыя віншаванні са святам 8 Сакавіка, самым яскравым днём, які абвяшчае пачатак вясны. Зычу Вам шчасця, здароўя, прыгажосці і душэўнай раўнавагі. Няхай у Вашай душы заўжды будзе Вясна, а любоў, дабрабыт і поспех стануць сталымі спадарожнікамі! Няхай у гэты святочны дзень Ваш дом будзе напоўнены сонцам і кветкамі, сваякі акружаць клопатам і цяплом, сябры падораць пашану і станоўчыя эмоцыі, а мабільны тэлефон не сціхае ад віншавальных званкоў і святочных SMS!
Марына МАКАРЫЧ, дацэнт кафедры англійскай мовы №2