Роднай матулі
- пт, 28/09/2018 - 00:00
Роднай матулі
Матуля! Мая дарагая!
Як часта цябе успамінаю,
Няма болей шчасця на свеце
Як ты наша маці, а мы твае дзеці.
Нямала ты гора у жыцці пазнала
І голад, і холад, вайну адстаяла,
І нас ад бяды ушанавала.
Маленькіх ты нас калыхала,
Вялікіх ты нас навучала,
Каб не хварэлі, каб стомы не зналі,
Сама усе паробіш, каб мы спачывалі…
Ты нас у школу адпрацляла
Сукенкі шыла, косы заплятала
Усё ты несла на плячах сваіх
Хацела, каб былі не горш другіх…
Матуля, мая дарагая!
Як пяшчотна цябе я кахаю.
Няма той меркі на свеце,
Якую дае маці дзецям.
Не даюць успаміны спакою,
Як ты усё хацела, каб больш
Пабылі мы с табою,
А мы усё спяшыліся – часу усё мала –
Не ведамі мы, што ёй нас не хапала…
Любіце, шануйце, дзецы,
Матчыны ласкі і рукі
Лепшыя у свеце!!!