Беларусь – гэта Мы!

  • вт, 10/02/2015 - 08:00

«Беларусь - гэта Мы!» - пад гэтым дэвізам у сценах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта стартаваў III Фестываль беларускай культуры.

На працягу 3-х дзён усе жадаючыя былі сведкамі шматкаляровай палітры нацыянальнай культуры і непасрэднымі ўдзельнікамі непаўторнай з’явы - феерверку талентаў студэнтаў і супрацоўнікаў БНТУ.

Урачыстае адкрыццё фестываля адбылося з удзелам творчых калектываў культурна-асветніцкага і гісторыка-адукацыйнага цэнтра БНТУ. Святочны канцэрт стаў не толькі адмысловай віншавальнай паштоўкай-адкрыццём фестывалю, але і ў пэўным сэнсе майстар-класам, наглядным прыкладам таго, на што здольная сучасная маладзёжная культура.

У межах фестывалю адбылося пасяджэнне літаратурнага аб'яднання «Полистих», гасцямі якога сталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі М.В. Шабовіч і М.П. Пазнякоў, а таксама ўдзельнікі іншых літаратурных аб`яднанняў.

Другі дзень фестываля адзначыўся творчым конкурсам сярод факультэтаў, на тэму “З крыніц спрадвечных да сучаснасці…”. Гледачы маглі падзівіцца каларыту беларускага танца, самабытнасці нацыянальных строяў, пачуць прыгожыя спевы, гарэзлівыя жарты і паэтычныя творы, на роднай беларускай мове ў выканані студэнцкай моладзі. Гэта была сапраўдная вандроўка не толькі па краіне, але і ў часе.

На працягу ўсяго тыдня працавала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарбонка талентаў», на якую свае творчыя работы прадставілі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта. Наведвальнікі захапляліся казачнымі вырабамі з бісеру, гліны, лазы і саломкі, дзівіліся сапраўднаму таленту майстроў вязання, вышыўкі і выцінанкі.

Яркай фінальнай кропкай фестывалю стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў. Лепшыя вырабы самадзейнай творчасці і творчыя нумары ў розных намінацыях былі адзначаны дыпломамі і памятнымі кубкамі.

Віншуем пераможцаў III Фестываля беларускай культуры ў БНТУ “Беларусь – гэта Мы!”

 

Пераможцыконкурсадэкаратыўна-прыкладной творчасці

“Скарбонка талентаў”:

 

Намінацыя: аб’емна-прасторавая кампазіцыя:

Дыплом лаўрэата 1 ступені -АФ

Дыплом лаўрэата 2 ступені -ЭФ

Дыплом лаўрэата 3 ступені -ПБФ

 

Намінацыя: кампазіцыя з прыроднага матэрыялу:

Дыплом лаўрэата 1 ступеніЛіцэй БНТУ

Дыплом лаўрэата 2 ступені -ІПФ

Дыплом лаўрэата 3 ступені -ФТКГ

 

Намінацыя: лепшы беларускі сувенір:

Дыплом лаўрэата 1 ступеніАФ

Дыплом лаўрэата 2 ступені -АФ

Дыплом лаўрэата 3 ступені -ЭФ

 

Прыз глядацкіх сімпатый - ІПФ

 

Пераможцы III Фестываля беларускай культуры

“Беларусь – гэта мы”:

 

Дыплом лаўрэата 1 ступені- ІПФ

Дыплом лаўрэата 2 ступені- ЭФ

Дыплом лаўрэата 3 ступеніФТКГ

 КАіГАЦ БНТУ

Категории: 
Выпуск газеты: